Знайсці
05.02.2016 / 17:475РусŁacБел

Суд апраўдаў незалежную гомельскую журналістку

Гомельская суддзя апраўдала незалежную журналістку Ларысу Шчыракову. Суддзя Савецкага раённага суда Алена Шайн спыніла адміністрацыйны працэс у дачыненні да фрылансера з-за неахайна складзенага пратакола.

Для журналісткі Ларысы Шчыраковай, якая цягам гэтага года некалькі разоў прыцягвалася да адказнасці за незаконны выраб інфармацыйнай прадукцыі, такі фінал стаўся нечаканасцю:

«Магчыма, гэта вельмі сумленная суддзя. Я магу толькі гадаць. Яна сказала, што ёсць праблемы ў пратаколе. Такія прэцэдэнты ўжо былі, калі пратаколы складаліся неахайна, але ў такім выпадку людзей не вызвалялі ад адміністрацыйнай адказнасці, а проста даводзілі да ладу пратаколы. І такім чынам адміністрацыйны працэс аднаўляўся, а людзей каралі па палітычных матывах».

Юрыст «Беларускай асацыяцыі журналістаў» Леанід Судаленка не верыць у самастойнасць рашэнняў суддзі. Але праваабаронца гатовы «зняць капялюш» перад суддзёй Аленай Шайн, калі ў бліжэйшыя 10 дзён працэс не адновіцца:

«Трэба паглядзець, як будзе далей. Калі, напрыклад, на гэтым спыніцца пераслед фрылансераў, то мы скажам, што нарэшце беларускі ўрад адумаўся. Калі цягам некалькіх дзён пракурор прынясе пратэст на пастанову гэтай суддзі, як ужо бывала не раз, то тады я здыму капялюш перад гэтай маладой дзяўчынай-суддзёй. І скажу, што яна паступіла па законе, але сістэма ўсё роўна яе зламала».

Ларыса Шчыракова сёлета стала першай журналісткай, якую аштрафавалі на 20 базавых велічыняў за сацыяльны матэрыял пра жыццё сіраты з Гомельскага раёна. Але абсалютным рэкардсменам па колькасці штрафаў з’яўляецца яе калега Кастусь Жукоўскі, які вінны дзяржаве больш за 45 мільёнаў рублёў.

racyja.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера