Знайсці
05.02.2016 / 14:3326РусŁacБел

На наступным тыдні Папа ўпершыню ў гісторыі сустрэнецца з Патрыярхам маскоўскім

Сустрэча, як паведаміла прэс-служба Ватыкана, адбудзецца 12 лютага на Кубе.

Самалёт з пантыфікам на борце здзейсніць пасадку на Кубе на шляху ў Мексіку, куды Францішак накіруецца з афіцыйным візітам. Спатканне, якое пройдзе ў гаванскім Міжнародным аэрапорце імя Хасэ Марці, адбудзецца ў фармаце «асабістай размовы».

Сустрэча рыхтавалася «доўгі час», з’яўляецца «першай у гісторыі» і пачынае «важны этап у адносінах паміж Цэрквамі». Апостальская Сталіца і Маскоўскі Патрыярхат спадзяюцца, што яна стане «знакам надзеі для ўсіх людзей добрай волі». Яны запрашаюць усіх хрысціян маліцца аб Божым бласлаўленні для сустрэчы і яе добрыя плёны.

Спатканне мае доўжыцца каля дзвюх гадзін. Пасля яго Пантыфік і Патрыярх падпішуць сумесную шырокую дэкларацыю. Яе тэкст змешчаны на сямі старонках. Запланавана таксама «спантаннае» выступленне кіраўнікоў Цэркваў, падчас якога яны абмяняюцца сваімі пачуццямі і ўражаннямі ад сустрэчы.

Радыё Ватыкана

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930