Знайсці
05.02.2016 / 14:044РусŁacБел

Атручэнне бытавым чадным газам з'яўляецца галоўнай версіяй прычыны трагедыі ў Барысаве

Атручэнне бытавым чадным газам з'яўляецца галоўнай версіяй прычыны гібелі шасці чалавек у Барысаве. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч.

Па факце гібелі людзей у Барысаве праводзіцца цэлы комплекс следчых мерапрыемстваў.

«Прызначаны шэраг экспертыз, у рамках якіх мы паспрабуем усталяваць аб'ектыўную ісціну. На гэты момант мы яшчэ не можам сказаць, якая прычына смерці ўсіх шасці чалавек. Судова-медыцынскія экспертызы не скончаны. Асноўная версія, якая распрацоўваецца следствам, — атручэнне бытавым чадным газам», — сказаў Іван Наскевіч.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031