Знайсці
06.02.2016 / 12:2178РусŁacБел

Кіроўца запісаў на відэа канфлікт з даішнікам. Брэсцкая міліцыя: Выраз «ідзі на х*й» не знявага

Брэсцкі кіроўца напісаў заяву, у якой прасіў аб прыцягненні да адказнасці інспектара ДПС: той… паслаў кіроўцу «на х…й», што трапіла на запіс відэарэгістрара. А яшчэ звяртаўся «малыш» і «Андруша».

Адказ прыйшоў за подпісам намесніка начальніка абласной міліцыі Вячаслава Максімука. Максімук сцвярджае, што была праведзеная лінгвістычная экспертыза.

Паводле яе, словы «малыш» і «Андруша» не з'яўляюцца наўмысным прыніжэннем гонару і годнасці асобы. Абразай не з'яўляецца і выраз «ідзі на х…й», хоць неназваны эксперт і прызнае, што гэта «непрыстойная форма выразу».

Кіроўца быў спынены для праверкі і па просьбе інспектара Пятручыка стаў паказваць яму па чарзе патрэбныя дакументы. Інспектар жа патрабаваў усе адразу, а пасля вырашыў скласці пратакол.

Аднак кіроўца пайшоў у контры, цягнуў з перадачай пасведчання кіроўцы і прайсці ў аўтамабіль ДАІ адмовіўся. Юрысты тлумачаць, што такое патрабаванне работнікаў ДАІ незаконнае, аднак сілавікі трактуюць закон па-свойму. У выніку кіроўцу ў кайданках завезлі ў РУУС, а пасля аштрафавалі на 1,8 мільёна рублёў.

* * *

Поўны тэкст адказу намесніка начальніка брэсцкай міліцыі пра выраз «ідзі на х*й»

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера