Знайсці
04.02.2016 / 18:4917РусŁacБел

Шорац: Праблемы з паркоўкамі мы не вырашым ніколі

У Мінску няма праблем з паркоўкамі, ёсць недахоп парковачных месцаў ля пад'ездаў. Пра гэта заявіў журналістам старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

realt.by

«І гэтую праблему мы не вырашым ніколі. Нельга пабудаваць каля кожнага пад'езда паркоўку. У той час, калі ля дамоў у некалькі шэрагаў прыпаркаваныя машыны, паркінгі пустуюць. Каб сітуацыя змянілася, неабходна мяняць свядомасць грамадзян», — сказаў Андрэй Шорац.

У прыклад ён прывёў сітуацыю на перахопных стаянках. «З 200 месцаў на стаянцы занята максімум 10. Пра што гэта кажа? Гараджане хочуць паркавацца выключна пад вокнамі сваіх офісаў і дамоў», — адзначыў кіраўнік горада.

Сёння прапрацоўваецца пытанне аб увядзенні адказнасці за нявыплату платнай паркоўкі. Колькасць платных месцаў для паркоўкі ў цэнтры сталіцы стане расці. Паралельна будуць закрывацца двары. Аднак, па словах старшыні Мінгарвыканкама, гэта справа не бліжэйшага часу, бо неабходна стварыць адпаведную нарматыўна-прававую базу.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031