Знайсці
04.02.2016 / 14:25РусŁacБел

Беларусь наведае палітычны дырэктар МЗС ФРГ Андрэас Міхаэліс

Палітычны дырэктар МЗС Германіі Андрэас Міхаэліс 9—10 лютага наведае Беларусь з візітам.

Як паведаміў 4 лютага на брыфінгу ў Мінску прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, запланаваныя сустрэчы Андрэаса Міхаэліса з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем і яго намеснікам Аленай Купчыной. «Падчас перамоў плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні беларуска-германскага супрацоўніцтва, таксама адносіны Беларусі з Еўрасаюзам», — сказаў Мірончык.

У гэтыя ж дні Мінск наведаюць прадстаўнікі МЗС Аўстрыі і Вялікабрытаніі. Візіты заходнееўрапейскіх палітыкаў пройдуць напярэдадні пасяджэння Рады Еўрасаюза ў замежных справах, якое адбудзецца 15 лютага ў Бруселі. У парадак дня пасяджэння ўключанае пытанне па Беларусі.

Нагадаем, да канца лютага ЕС павінен вызначыцца з абмежавальнымі мерамі ў дачыненні да Беларусі. Зараз дзейнічае рашэнне аб прыпыненні санкцый супраць 171 фізічнага і 10 юрыдычных асоб Беларусі, прынятае Еўрасаюзам 31 кастрычніка 2015 года на чатыры месяцы. Афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі неаднаразова заяўлялі, што ў Мінску разлічваюць на поўную адмену санкцый.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера