Знайсці
03.02.2016 / 23:4837РусŁacБел

Падгол: У кабельных сетках у Мінску 50 тэлеканалаў. Усе — па-руску. Ніводнага тэлеканала на мовах іншых краін! 

Прачытаў артыкул Цыганкова «Прадухіліць «Минскнаш»: замяніць у школах «рускую» літаратуру на «сусветную».  Вось цытата з яго:

«Калі ўлада мае хоць нейкі стратэгічны інстынкт самазахаваньня, яна павінна пачынаць не з фэстывалю вышыванак, а са школы. Усе, хто выступае за захаваньне «расейскай літаратуры» замест «сусьветнай літаратуры» — выступаюць за захаваньне Беларусі ў якасьці культурнай правінцыі, культурнай часткі Расеі. Пакуль у беларускіх школах расейская літаратура займае 85 працэнтаў, а ўся сусьветная — астатнія 15, відавочна, што цяперашняя ўлада гадуе, фармуе «рускіх са знакам якасьці». Замена ў школах «расейскай» літаратуры на «сусьветную» стала б першым рэальным знакам таго, што ўлады Беларусі сапраўды зацікаўленыя ў фармаваньні не-расейскай сьвядомасьці ў сваіх грамадзянах». 

Уявіў, як будзе мяняцца свядомасць дзетак ад замены ў школах рускай літаратуры на сусветную, і ўбачыў шлях эвалюцыі нават не ад дыназаўраў да сучаснага чалавека, а значна болей — да канца свету. 

Першапрычына панавання рускага свету ў нас і, адпаведна, першакрок па выслізгванні з ягоных абдымкаў, на мой погляд, у іншым.

У Беларусі ў кожнай хаце ёсць тэлевізар. Ён гучыць амаль бесперапынна. Як колісь гучала радыё. І дзеткі яшчэ ў жываце маці слухаюць рускую мову. Адпаведна, пасля нараджэння таксама кожны дзень бесперапынна. 

Дык вось, у Мінску ў мяне ў кватэру ўваходзіць тэлекабель, дзе заведзена звыш за 50 (!!!) тэлеканалаў, якія гучаць па-руску. Ніводнага тэлеканала на мовах суседніх краін! Ніводнага!!! Чаму я стаўлю па тры клічнікі? Таму што тэлекабель з 50 тэлеканаламі засілкавала арганізацыя ад Мінгарвыканкама.

Выканаўчая ўлада Мінска трывала трымае свядомасць жыхароў сталіцы Беларусі ў гатоўнасці да захопу прадстаўнікамі «русского мира». Ну, хаця б па адным тэлеканале зрабілі б англамоўным, польскамоўным, літоўска-, латышска- і ўкраінскамоўным. На мове суседзяў. Ды яшчэ па-нямецку — адзін тэлеканал. Дзесяць з пяцідзесяці — гэта нішто. Але бацькі мелі б выбар. Прынёс са школы дзіця дрэнную адзнаку па ангельскай, а яму замест бізуна па с*ацы — прагляд тэлеканала з мульцікамі па-ангельску ды з перакладам па-беларуску.

І вось уявіце, што ўсе тэлеканалы ад Мінгарвыканкама маюць толькі мовы народаў свету. І некалькі — па-беларуску. Гуд бай, «русский мир», вітаем, народы свету і беларуская самасвядомасць.

Уладзімір Падгол

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера