Знайсці
03.02.2016 / 07:4020РусŁacБел

Ліст чытача: а мне падабаецца Гігін

Адзін з чытачоў «Народнай волі» выказаўся, што тэлевядучы на канале АНТ праграмы «Справа прынцыпу» Вадзім Гігін кепска робіць сваю справу. Маўляў, аднабока.

Так, не ўсе перадачы для гледачоў бываюць цікавымі, глыбокімі па змесце. Адна з апошніх была прысвечана беларускаму кіно. Вось яна прайшла на высокім узроўні, з добрай дыскусіяй, з запрашэннем зацікаўленых асоб, што робяць стужкі.

Гледачу стала многае зразумела ў свеце беларускага шырокага экрана. Будуць таленты — будуць і поспехі, як у стужкі «Белыя Росы».

Яўна прайграе ў гэтым плане на «Расіі» праграма Ягора Хрусталёва «Што адбываецца». Паглядзіш яе і не зразумееш, што сапраўды адбываецца навокал у Беларусі. Хаця мы разумеем, што нічога добрага, цікавага смелага не можа адбывацца ў дзяржаве «апошняга дыктатара Еўропы». Поўны застой і адстой. Дзяржава, як кажуць, у ступары ручнога кіравання.

І пад канец аб беларускім ТБ. Ёсць на АНТ каментатар, тэлекілер, як я яго называю, Аляксей Міхальчанка. Ён у сваёй пяцімінутцы пад назвай «Як ёсць» «перастраляў» ужо ўсю беларускую апазіцыю, усіх тых, хто мае сваю, незалежную думку і на захадзе, і на ўсходзе. Добра ён служыць рэжыму, толькі гэтым ужо нікога не запалохаеш. Пустая трата грошай.

А Вадзіму Гігіну жадаю творчых поспехаў. Ён яшчэ не страчаны чалавек, бо з галавой.

Аляксей Будзько, Гродна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930