Знайсці
02.02.2016 / 11:3110РусŁacБел

Утылізацыйны збор на аўтамабілі павялічваецца ў 8,25 раза

Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.01.2016 №74.

Стаўкі павысіліся ў 1,65 разу для юрыдычных асоб і ў 8,25 разу — для фізічных асоб. Дадзенае рашэнне — «адна з мер па ўрэгуляванні ўвозу транспартных сродкаў з дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза».

З 4 лютага фізічнай асобе, якія ўвозяць аўтамабіль для асабістага карыстання, трэба будзе заплаціць 4,95 млн рублёў утыльзбору за аўто не старэйшыя за 3 гадоў, 7,425 млн — за аўто старэйшыя за 3 гады. Стаўкі для юрыдычных асоб — тут.

Для спрашчэння парадку вылічэння і выплаты ўтылізацыйнага збору яго памер будзе паказвацца ў беларускіх рублях (раней - у расійскіх рублях з ужываннем павышаючых або паніжальных каэфіцыентаў).

auto.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера