Знайсці
16.01.2016 / 23:4320РусŁacБел

Ліст чытача: «Арэна-Сіці» — дзікі сорам

Заехалі сёння ў «Арэна-Сіці» — пафасны гандлёвы цэнтр на праспекце Пераможцаў у Мінску, што каля Драздоў. 

У падземнай паркоўцы (запаркаваліся на мінус другім паверсе) уся падлога залітая вадою. Мы перш падумалі, што гэта машыны наносяць коламі снег з дарогі. Пасля бачым — у многіх месцах са столі капае. Ці то працякае вада з верхняга паверху паркінга, ці то з вуліцы, але ёсць відавочныя праблемы з гідраізаляцыяй і водаадвядзеннем.

Ніхто не прыбірае тую ваду.

На дыбачках даклыпалі да эскалатараў. Вакол эскалатараў і на вышэйшых узроўнях — абіўка і тынкоўка ўспучыліся ад вільгаці, мусіць, нешта рэгулярна падцякае і тут. У многіх месцах, дзе рэгулярна цячэ, паздыманыя пліты столі, мусіць, і іх успучыла.

А гэта ж было збудавана два гады назад усяго, перад Чэмпіянатам свету па хакеі.

Вярталіся з крам, адчулі таксама, якая загазаванасць стаіць у паркоўцы. Падазраю, што і вентыляцыя выкананая таксама халтурна, як і гідраізаляцыя будынку. 

Дзікі сорам! І гэта ў пафасным цэнтры, у «залатым раёне».

І тут пытанні: а дзе быў аўтарскі нагляд і буднагляд, калі будавалі і здавалі? І чаму гэта цяпер так і функцыянуе, хіба гэта не разбурае будынак зсярэдзіны?

Даслаў чытач Іван Панасюк

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера