«Свабода прыйдзе ў Беларусь за адну ноч»
Весткі з Віцебшчыны. З 57 савецкіх маёнткаў толькі ў двух вядзецца добрая гаспадарка: у Стойках Гарадоцкага павета і ў Красным Бары. У другіх увесь ураджай з’ядаюць самі парабкі. Характэрна, што цыганы жывуць ва ўсіх маёнтках, як камуністы, з натуры. Сяляне гэтак ненавідзяць бальшавіцкі рэжым, што ў Себежскім і Веліжскім паветах усе валасныя дамы спаленыя «зялёнымі», каб не было дзе сядзець ненавісным рэўкомам.
«НН». №7. 1920.
«Свабода прыйдзе ў Беларусь за адну ноч». Такое прароцтва было зроблена вядомым пратэстанцкім прапаведнікам два гады таму. Гэтыя словы перадаюць з вуснаў у вусны. Можна верыць прароцтвам, можна — не, але сам факт сведчыць: усё больш людзей у краіне прагнуць пераменаў.
«НН». №46. 2005.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Паглядзіце, як у Вілейскім раёне ловяць «дыверсантаў» і бароняць мястэчка ад варожага нападу ФОТЫ
 9
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера