Знайсці
30.11.2015 / 17:505РусŁacБел

Названыя тры прэтэндэнты на «Залаты мяч»

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) назвала трох прэтэндэнтаў на «Залаты мяч» — прыз найлепшаму футбалісту 2015 года. У спіс трапілі аргенцінец Ліянэль Месі, бразілец Неймар (абодва выступаюць за «Барселону») і партугалец Крыштыяну Раналду (мадрыдскі «Рэал»).

На прыз найлепшага трэнеру прэтэндуюць Хасэп Гвардыёла (мюнхенская «Баварыя»), Луіс Энрыке («Барселона») і Хорхе Сампаолі (зборная Чылі).

Цырымонія ўручэння прэміі «Залаты мяч» адбудзецца ў Цюрыху 11 студзеня 2016 года.

За 2013 і 2014 г. прыз «Залаты мяч ФІФА», заснаваны ў 2010 г. пасля зліцця «Залатога мяча France Football» і «Гульца года ФІФА», атрымліваў Крыштыяну Раналду. Перад ім тройчы Месі.

Прыз найлепшага трэнера год таму атрымаў Ёахім Лёў (зборная Германіі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930