Знайсці
30.11.2015 / 17:036РусŁacБел

Двое гамельчукоў, якія без дазволу ўладаў арганізавалі пляжную вечарыну, атрымалі вялікія штрафы

Гісторыя адбылася гэтым летам на возеры «Валодзькава». Двое мужчын (27 і 28 гадоў) вырашылі зладзіць вечарыну ля вады. Запрашэнні сваім сябрам і знаёмым разаслалі праз сацсеткі. У выніку на начное мерапрыемства сабралося каля 30 чалавек, якія прыехалі на асабістых аўто.

Проста на беразе ўсталявалі пераносныя калонкі, якія падключылі да ноўтбука. Спецыяльна для танцпляца «арганізатары» нават скасілі траву.

У гэты ж самы час на гэтым жа самым беразе праходзіла іншае мерапрыемства — фестываль па спартыўнай лоўлі рыбы спінінгам «Фаварыт Фішынг Фэст», у якім бралі ўдзел амаль 60 чалавек. Яго арганізатар — Гомельскі рыбалоўны клуб — дазвол на правядзення фестывалю атрымаў. Для рыбакоў паставілі нават гандлёвы фургончык, дзе па дамоўленасці напоі і ежу куплялі таксама і начныя тусоўшчыкі.

Магчыма, танцы пад месяцам так і засталіся б незаўважанымі, калі б не гучная музыка. Яе чулі нават на другім беразе возера. Як распавяла старшы памочнік пракурора Гомеля Яўгена Маркавец, чацвёра гамельчукоў той ноччу нават тэлефанавалі ў міліцыю і скардзіліся на вечарыну. Аднак вартавыя парадку адразу знайсці актыўных адпачывальнікаў не змаглі. Але ў выніку за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў кожнага гора-дыджэя суд аштрафаваў на 20 базавых велічынь. Дарэчы, па гэтым жа артыкуле (23.34 Адміністрацыйнага кодэкса РБ) у вобласці з пачатку года аштрафаваныя 11 чалавек, яшчэ тром вынесена папярэджанне.

А як па законе?

Арганізатару масавага мерапрыемства не пазней чым за 15 дзён неабходна падаць заяву ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган. У заяве паказаць дату правядзення, меркаваную колькасць удзельнікаў, звесткі пра арганізатараў, а таксама меры, якія будуць прынятыя па ахове грамадскага парадку, медыцынскім абслугоўванні і ўборцы тэрыторыі пасля мерапрыемства. Адказ аб дазволе або забароне (з указаннем прычын) павінен прыйсці ў пісьмовым выглядзе не пазней, чым за 5 дзён да даты правядзення масавага мерапрыемства.

gp.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера