Знайсці
30.11.2015 / 15:4410РусŁacБел

Рассельгаснагляд узяў у палон новыя партыі беларускіх сыроў

Рассельгаснагляд арыштаваў партыі беларускіх сыроў з-за павышанага ўтрымання ў іх кансервантаў, паведамілі ва ўпраўленні ведамства па Бранскай і Смаленскай абласцях. 

«Аналіз вынікаў даследаванняў па кантролі за бяспекай прадукцыі жывёльнага паходжання, што паступае з Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю, сведчыць пра недастатковы кантроль за выкарыстаннем кансервантаў у сырах», — сцвярджаюць у Рассельгаснаглядзе.

Так, рэферэнтны цэнтр Рассельгаснагляда выявіў двайное перавышэнне масавай долі кансерванту (натрыю азотнакіслага Е251), утрыманне якога нарміруецца ТР МС 029/2012 «Патрабаванні бяспекі харчовых дабавак, араматызатараў і тэхналагічных дапаможных сродкаў», у сыры «Тыльзітэр» 45% (ААТ «Рагачоўскі МКК») і сыры Pesto green з базілікам і часнаком (ААТ «Малочная кампанія «Навагрудскія дары»).

Узоры прадукцыі былі адабраныя падчас кантролю ў пунктах папярэдняга інфармавання «Красная Горка» і «Красны Камень». Усе грузы суправаджаліся дэкларацыямі аб адпаведнасці і ветэрынарнымі суправаджальнымі дакументамі, выдадзенымі кампетэнтнымі органамі Беларусі. 

Упраўленне Рассельгаснагляда накіравала заяўнікам прадпісанні аб прыпыненні дзеяння дэкларацый аб адпаведнасці названых вышэй гатункаў сыроў. Малочная кампанія «Навагрудскія дары» ўжо адрэагавала на прэтэнзіі аб якасці і бяспецы серыйнай партыі і дала гарантыі аб недапушчэнні падобнай сітуацыі ў далейшым. 

«Вытворцам харчовых прадуктаў трэба мець на ўвазе, што ўкараненне ў вытворчасць новых тэхналогій можа стаць прычынай выяўлення рызык зніжэння бяспекі харчовых прадуктаў пры ігнараванні патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза», — рэзюмуе Рассельгаснагляд.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930