Знайсці
30.11.2015 / 14:59РусŁacБел

Намеснік кіраўніка БФФ: Калі правапарушэнне не звязана са спортам, не мае значэння, ці з'яўляецца парушальнік фанатам

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч даў даручэнне падначаленым не ўзгадваць прыналежнасць грамадзян да фанацкіх груповак, калі іх правапарушэнні не звязаныя са спартыўнымі мерапрыемствамі. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар'ян на прэс-канферэнцыі 30 лістапада, каментуючы вынікі сустрэчы кіраўніцтва БФФ і МУС (11 лістапада).

Згадка ў міліцэйскіх зводках прыналежнасці правапарушальнікаў да фанацкага руху пачасцілася пасля нашумелага інцыдэнту на адборачным матчы футбольнага чэмпіянату Еўропы 2016 паміж зборнымі Беларусі і Македоніі 12 кастрычніка. Тады тры заўзятары былі затрыманыя за шалікі з гістарычным гербам «Пагоня». Міліцыя ж сцвярджала, што фанаты былі п'яныя і не падпарадкоўваліся законным патрабаванням праваахоўнікаў.

«Ідзе правапарушэнне або злачынства, абавязкова пішацца: гэта — фанат. Міністр даў адпаведнае даручэнне. Калі правапарушэнне не звязана з футбольнымі, хакейнымі, гандбольнымі і іншымі матчамі, а здзейснена ў побыце або грамадскім месцы, не мае ніякага значэння, ці з'яўляецца чалавек фанатам», - сказаў Сафар'ян.

На яго думку, сітуацыя не з'яўляецца падставай спыняць супрацоўніцтва або падвяргаць рэвізіі ўжо дасягнутыя вынікі. «Сустрэча кіраўніцтва федэрацыі і МУС была першай, але не апошняй», - падкрэсліў Сафар'ян.

Федэрацыя, паведаміў ён, мае намер правесці круглы стол з удзелам фанатаў — ад «самых ваяўнічых» да «ўмераных», т.зв. «кузьмічоў». Па выніках абмеркавання БФФ разлічвае выпрацаваць адзіную пазіцыю і данесці яе да кіраўніцтва МУС на наступнай сустрэчы.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930