Знайсці
30.11.2015 / 12:377РусŁacБел

П'яная дзяўчына на «Доджы» паваліла слуп у Мінску 

Здарэнне адбылося ў нядзелю каля 20.20.

«Додж Караван» ехаў па вуліцы Тышкевіча, у раёне новабудоўляў, — паведамілі ў АДАІ Маскоўскага раёна. — 26-гадовая дзяўчына не дала рады кіраванню, з-за чаго аўтамабіль занесла і ён урэзаўся ў слуп, які літаральна накрыў аўтамабіль. У салоне акрамя кіроўцы знаходзіўся адзін пасажыр».

Як высветлілася, дзяўчына была п'яная — 2,46 праміле алкаголю. Да таго ж у яе не было правоў — у цяперашні час яна навучаецца ў адной з аўташкол сталіцы. Паводле яе слоў, яна села за руль, каб адпрацаваць навыкі кіравання, атрыманыя ў аўташколе.

39-гадовы пасажыр, ён жа ўладальнік машыны, таксама знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

У аўтамабілі спрацавалі падушкі бяспекі, машына атрымала значныя пашкоджанні, людзі пры гэтым не пацярпелі. Дзяўчына цяпер атрымае вялікі штраф, а таксама, у бліжэйшыя тры гады яна не зможа атрымаць правы кіроўцы.

auto.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера