Знайсці
30.11.2015 / 11:0968РусŁacБел

У Кембрыджскім універсітэце прайшоў конкурс на найлепшыя ягадзіцы

У Кембрыджскім універсітэце прайшоў штогадовы конкурс на найлепшыя ягадзіцы Cambridge Best Bums Competition, паведамляе The Daily Mail. Фіналістамі спаборніцтваў сталі пяць студэнтаў і пяць студэнтак.

The Tab

Удзельнікі павінны былі падаць свае фатаграфіі ў аголеным выглядзе або ў сподняй. Дзевяць з дзесяці фіналістаў аддалі перавагу стаць перад журы галяком.

Конкурс быў арганізаваны студэнцкай газетай The Tab. Выданне апублікавала здымкі фіналістаў, суправадзіўшы іх «інтэлектуальнымі» подпісамі (напрыклад, «Праціўнік традыцый Філіп кідае выклік канцэпцыі дасканалых формаў Да Вінчы»).

Змаганне прайшло чацвёрты раз. Фемінісцкія групы ўніверсітэта рэгулярна падвяргаюць яго крытыцы, абвінавачваючы арганізатараў у сэксізме.

Раней Cambridge Best Bums Competition называўся Rear of the Year («Азадак года»), але назва конкурсу прыйшлося змяніць з-за прэтэнзій у сферы аўтарскіх правоў (высветлілася, што такое спаборніцтва ўжо існавала з 1976 года ў Вялікабрытаніі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930