Знайсці
30.11.2015 / 07:504РусŁacБел

У Нью-Ёрку адзначылі 95-я ўгодкі Слуцкага паўстання ВІДЭА, ФОТА

У нядзелю, 29 лістапада, беларусы Нью-Ёрка традыцыйна сабраліся ў грамадскай залі на Атлантык Авэню 401, каб урачыста адзначыць 95-я ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну і ўшанаваць памяць герояў-паўстанцаў. Перад тым у царкве пасля нядзельнай літургіі была адслужаная паніхіда ў памяць случакоў.

Святочную імпрэзу адчыніла Таццяна Красоўская — старшыня Бруклінскага аддзела БАЗА, як асноўнага арганізатара мерапрыемства. Далей рэй павяла моладзь. Пад рэжысёрскім кіраўніцтвам сяброўкі Управы аддзела Наталлі Федарэнкі дзяўчаты і хлопцы падрыхтавалі мастацкую дзею. Ролю пакутнай Маці-Беларусі, якую абаранялі яе сыны-героі, у чорнай сукенцы вельмі пранікнёна выконвала госьця з Варшавы, журналістка Наста Ільіна. Апранутыя ў нацыянальныя строі, маладыя людзі зачытвалі тэксты з успамінаў паўстанцаў і з некаторых мастацкіх твораў. Пастаноўка атрымалася ўражлівая і прысутныя рэагавалі вельмі цёпла і актыўна. На завяршэнне ўсім захацелася зрабіць памятнае агульнае фота, каб застаўся добры ўспамін пра сьвята.

Belarusworld BAZA, фоты Віктара Дударава, Ганны Сурмач

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930