Знайсці
30.11.2015 / 01:4021РусŁacБел

Памёр Эльдар Разанаў

Фота: «Коммерсант».

Рэжысёр Эльдар Разанаў памёр у Маскве на 89-м годзе жыцця, паведамляюць расійскія СМІ.

Разанаў быў геніяльным савецкім рэжысёрам, з тонкім гумарам і ўменнем «ствараць» акцёраў.

Ён трапіў у адну з маскоўскіх клінік 21 лістапада. Адзначалася, што ў 88-гадовага рэжысёра развілася дыхавіца, а падчас абследавання медыкі выявілі вадкасць у лёгкім. Прычынай смерці называецца сардэчная недастатковасць.

Эльдар Разанаў — народны артыст СССР. Ён нарадзіўся 18 лістапада 1927 у Самары. Пасля заканчэння ў 1950-м ВГІКА (майстэрня Рыгора Козінцава) на працягу пяці гадоў працаваў у дакументальным кіно на Цэнтральнай студыі дакументальных фільмаў. У 1956 годзе зняў фільм «Карнавальная ноч», які прынёс яму вядомасць.

Разанаў зняў такія карціны, як «Дзяўчына без адрасу» (1957), «Гусарская балада» (1962), «Дайце кнігу скаргаў» (1964), «Неймаверныя прыгоды італьянцаў у Расіі» (1973), «Іронія лёсу, або Лёгкі дух!» (1975), «Службовы раман» (1977), «Гараж» (1979), «Вакзал для дваіх» (1982), «Жорсткі раманс» (1984 год).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930