Знайсці
29.11.2015 / 12:014РусŁacБел

Першы снег: на ўездзе ў Мінск машыну занесла, і яна збіла чалавека на ўзбочыне

Сёння а 9:20 кіроўца BMW не справіўся з кіраваннем і збіў другога кіроўцу, які выйшаў са сваёй машыны.

Як паведаміла карэспандэнту Onliner.by старшы інспектар ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка, ДТЗ адбылося на ўездзе ў Мінск па трасе Р1 (Мінск — Дзяржынск — пад'езд да трасы М1). Супрацоўнікі ДАІ Маскоўскага раёна Мінска першымі прыбылі на выклік.

«Кіроўца аўтамабіля Volkswagen Touran рухаўся з боку Фаніпаля ў Мінск. Не даязджаючы метраў 50 да былога «брэсцкага паста», ён спыніўся на ўзбочыне і выйшаў з машыны. І літаральна ў гэты ж момант мужчыну збіў аўтамабіль BMW, які ехаў у гэтым жа кірунку», — распавяла Любоў Трапашка.

Пацярпелы 47-гадовы мужчына на момант прыбыцця ДАІ быў непрытомным. Выклікалі хуткую, аб стане кіроўцы пакуль нічога не паведамляецца, ёсць падазрэнні на траўму нагі.

Кіроўца BMW растлумачыў інспектарам, што, набліжаючыся да гэтага месца, страціў кіраванне аўтамабілем. Машыну стала насіць з боку ў бок, ён збіў чалавека, з'ехаў за межы праезнай часткі ў кювет і толькі там сярод дрэў спыніўся. Кіроўцу 29 гадоў.

«Ёсць імавернасць, што вадзіцель не выбраў бяспечную хуткасць руху з улікам рэзкай змены ўмоў надвор'я. Гума на яго аўтамабілі зімовая», — адзначыла Любоў Трапашка.

У Мінску пад раніцу пайшоў снег. Дарожнікі папярэджвалі: дарогі прыбіраюць і пасыпаюць, але немагчыма гэта зрабіць ўсюды і адразу. ДАІ рэкамендуе кіроўцам знізіць хуткасць і павялічыць дыстанцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930