Знайсці
29.11.2015 / 11:2726РусŁacБел

Відэа венгерскага дальнабойшчыка, абуранага паводзінамі мігрантаў ля тунэлю пад Ла-Маншам, стала хітом Ютуба

Абураны венгерскі кіроўца грузавіка зняў і апублікаваў відэа, дзе ён спрабуе на хуткасці разагнаць сваім грузавіком паток мігрантаў каля французскага Кале.

На відэароліку «Эмігранты Кале супраць кіроўцаў і Еўропы», працягласцю больш за 14 хвілін, ёсць фрагмент, дзе кіроўца рухаецца з месца і наўмысна разганяецца ў бок групы мігрантаў, якія ідуць па абочыне ў зваротным накірунку. Пры гэтым самі мігранты настроены агрэсіўна і кідаюць у грузавікі тым, што трапляе ім пад руку.

У той жа час відаць, што мігранты ходзяць па шашы з мэтай зачапіцца за грузавікі, калі тыя праязджаюць на нізкай хуткасці, імаверна, каб забрацца ўнутр і такім чынам незаўважна перасекчы мяжу з Вялікабрытаніяй праз тунэль пад Ла-Маншам.

У канцы аўтар зняў і самога сябе.

Паводле апісання да відэа, яно было знятае днём 25 лістапада на шашы A216/N216, якая праходзіць у Кале.

На момант публікацыі гэтай навіны відэа мела больш за 1,7 мільёна праглядаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера