Знайсці
29.11.2015 / 11:0216РусŁacБел

Уладзімір Клічко прайграў Тайсану Ф'юры бой за тытул чэмпіёна свету ФОТА

У Дзюсельдорфе завяршыўся бой за тытул чэмпіёна свету па боксе па версіях IBF, WBA, WBО, IBO і часопіса «The Ring Magazine», у якім Уладзімір Клічко і Тайсан Ф'юры правялі ўсе 12 раўндаў.

Перамогу суддзі аднагалосна прысудзілі Тайсану Ф'юры. Такім чынам, Уладзімір Клічко пацярпеў першае паражэнне за 11 гадоў.

«Клічко быў вялікім чэмпіёнам, але кожнаму свой час. Сёння пачалася новая эра», — заявіў Ф'юры.

Бой спачатку адбываўся ва ўпартай і роўнай барацьбе, а ў сярэдзіне супрацьстаяння ўкраінец нават завалодаў перавагай. Але, неўзабаве брытанец выраўнаваў становішча і здолеў выйсці наперад па балах. Адзіным шанцам у канцоўцы бою для ўкраінскага баксёра быў накаўт, але брытанец з гонарам вытрымаў 12 раўндаў да канца.

«Ф'юры заслужыў перамогу. Ён быў хутчэйшым і дакладнейшым за мяне. Я спрабаваў «падабраць да яго ключ», але не змог пераламаць ход бою. Безумоўна, я разлічваю на рэванш», — сказаў Клічко ў каментары нямецкім СМІ.

«Напружаны бой! Уладзімір, дзякуй за барацьбу!» — напісаў у сваім твітары Парашэнка.

Паводле УНІАН. Фота Ройтэрз

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930