Знайсці
26.11.2015 / 22:1910РусŁacБел

Каб паклікаць дзяўчыну замуж, закаханы хлопец з Мінска пераапрануўся ў інспектара ДАІ ВІДЭА

На якія толькі подзвігі не натхняе сапраўднае каханне! І хоць у апошні час любоўныя прызнанні часцей адпраўляюць у электронных пасланнях або праз паведамленні ў сацсетках, герой сённяшняга рэпартажу вырашыў больш арыгінальна падысці да справы. Адчайны і закаханы Фёдар зрабіў прапанову рукі і сэрца сваёй дзяўчыне Тамары вельмі своеасаблівым спосабам — пераўвасобіўшыся ў супрацоўніка ДАІ. Карэспандэнты AUTO.TUT.BY былі сведкамі гэтага моманту.

— Мне вельмі хацелася, каб гэты дзень Тамара запомніла на ўсё жыццё, — распавёў Фёдар журналістам напярэдадні падзеі. — Прадумаў некалькі варыянтаў, аднак ажыццявіць іх аказалася няпроста. Прыйшла ідэя пераўвасобіцца, напрыклад, у інспектара ДПС.

Звярнуцца ў ДАІ аказалася нескладана: знайшоў патрэбны тэлефон і звязаўся кіраўніком прэс-службы ДАІ Мінска Таццянай Харлінскай.

Сказаць, што супрацоўнікі здзівіліся — значыць, не сказаць нічога. Аднак, разумеючы сур'ёзнасць жыццёвай сітуацыі, вырашылі усімі сіламі дапамагчы жаніху.

— Я ўпершыню сутыкаюся з такім выпадкам, — каментуе Таццяна Харлінскага. — Тут галоўнае — добрая падрыхтоўка. Мы сабраліся дружнай камандай (зразумела, разам з Фёдарам) і пачалі старанна прадумваць план.

На падрыхтоўку сышоў прыкладна тыдзень. Нюансы былі агавораныя, жаніх праінструктаваны, падарункі падрыхтаваныя.

— Мы ж павінны дапамагаць грамадству, — кажа Таццяна. — Наша справа не толькі лавіць парушальнікаў, але і ствараць камфортную атмасферу на дарозе — аб'ядноўваць сэрцы.

— У дзесяць раніцы я ўжо быў у грымёра, — дзеліцца хлопец. — Хацелася замаскіравацца так, каб, як гаворыцца, «родная маці не пазнала». Надзеў парык, прыляпіў вусы, састарыў павекі, пераапрануўся ў форму інспектара — мэта была дасягнутая.

Пасля абеду Тамара павінна была забраць Фёдара з працы. На гэтым шляху Тамару і чакала каманда ДАІ Мінска. Дарэчы, пасведчанне кіроўцы дзяўчына атрымала нядаўна, а таму кожная паездка для яе — гэта хвалюючая і ў той жа час радасная падзея. За ўвесь час Тамару ні разу не спынілі супрацоўнікі ДАІ.

— Вашы дакументы, — строга сказаў сапраўдны інспектар. — Паступіла інфармацыя, што дадзеная машына знаходзіцца ва ўгоне. Неабходна зверыць нумар кузава.

Усхваляваная Тамара адразу ж пачала тэлефанаваць Фёдару, які ў гэты час знаходзіўся ў службовай машыне. Яго тэлефон, вядома, не адказваў — выконвалася «спецаперацыя».

Інспектар ДПС настойліва выпытваў у Тамары інфармацыю аб аўтамабілі, яго рэгістрацыі, перагоне і іншыя нюансы.

— Давайце пройдзем у службовую машыну і «праб'ем» па базе вашы дакументы, — не сунімаўся інспектар.

Прысеўшы на пасажырскае месца ў машыну ДАІ, ці то па няўважлівасці, ці то з-за моцнага стрэсу Тамара нават не зірнула на інспектара ДПС (а гэта быў Фёдар), які знаходзіўся за рулём. Нясмела працягнула дакументы і чакала высвятлення абставінаў.

— Каб мы вас адпусцілі, трэба прыняць прапанову, — сур'ёзна заявіў загрымаваны Фёдар.

— Добра, — адказала Тамара.

— Мілая, ты выйдзеш за мяне замуж?

Дзяўчына заззяла.

— Я згодная!

Было заўважна, што Тамара да апошняга не разумела, што адбываецца. Больш за тое, і пасля шчаслівага канца не раз перапытвала: «Вы насамрэч сапраўдныя даішнікі?»

Але добра тое, што добра заканчваецца. Бо шчаслівы фінал — пярсцёнак на безыменным пальцу — яшчэ раз кажа пра тое, што старанні былі не марныя.

«ДАІ аб'ядноўвае сэрцы» — торт з такім лозунгам у якасці падарунка і атрымалі радасныя Фёдар і Тамара.

— Цяпер самы прыдатны час, каб канчаткова звязаць нашы лёсы, — дзеліцца жаніх. — Праўда, я да апошняга не верыў, што ўсё атрымаецца. Вельмі хваляваўся.

Адзінае, у чым малады чалавек быў упэўнены на сто адсоткаў, — гэта ў згодзе дзяўчыны. Так і адбылося. Яна сказала: «Так!»

Auto.tut.by, відэа Onliner.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930