Знайсці
04.11.2015 / 10:49РусŁacБел

«Баруны — беларуская праца тут вельмі пашыраецца»

Баруны, Ашмянскі павет. Беларуская праца тут вельмі пашыраецца. Для росту нацыянальнай самасвядомасці паўплывалі войскі, якія цяпер тутака прыйшлі. Хоць складаюцца яны з розных нацыянальнасцяў, называюць сябе «беларускімі». Вось сяляне і разважаюць: «Відаць, беларуская справа бярэ верх, калі і небеларусы называюць сябе беларусамі». Свядомасць у сялян такая, што яны выступілі з цвёрдым дамаганнем, каб пробашч завёў у касцёле казанні па­беларуску. Пад просьбай падпісалася ўжо больш за 200 душ.

Найважнейшае з мастацтваў. Элегантны пачатак выбараў: затрыманыя 70 сяброў ініцыятывы «Партнёрства», што, выкупіўшы білеты на тры сеансы фільма «Жах Амітывіля», сабраліся ў кінатэатры «Цэнтральны», каб стварыць грамадскую арганізацыю па назіранні за выбарамі­2006. У выніку моладзь зацвердзіла статут і абрала кіраўніком Міколу Астрэйку проста ў Маскоўскім РУУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930