Знайсці
18.10.2015 / 19:5712РусŁacБел

Святлана Алексіевіч пра кадэтаў з «Пагоняй»: З іх вырастуць сапраўдныя беларускія афіцэры

16-гадовыя хлопцы-кадэты, якія надзелі майкі з «Пагоняй» — як «зорачкі, сьвецяць у цемры. Зь іх вырастуць сапраўдныя беларускія афіцэры, якімі Беларусь можа ганарыцца», — так ацаніла ўчынак навучэнцаў Ястрамбельскай вучэльні, выхаванцы якой пазіравалі ў майках з «Пагоняй», Нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч.

Яна таксама з павагай ацаніла ўчынак Натальлі Басалыгі, якая ня ўстала перад Лукашэнкам і не працягнула яму руку.

Пра гэта распавёў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Францішак Вячорка, які разам зь пісьменьніцай ляцеў у самалёце і скарыстаўся магчымасьцю даведацца яе пункт погляду на актуальныя падзеі.

Сьвятлана Алексіевіч таксама зазначыла, што вельмі ўражаная рэакцыяй расейцаў на прысуджэньне ёй прэміі. У прыватнасьці, ёй ня вельмі зразумелая нэгатыўная рэакцыя Тацяны Талстой ды Захара Прылепіна.

svaboda.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930