Знайсці
16.10.2015 / 22:4430РусŁacБел

На кожным трэцім участку Цэнтральнага раёна датэрмінова галасавалі роўна 30,0% выбарцаў. Ні больш, ні менш 

Дзякуючы латвійскаму блогеру ritvars, які быў назіральнікам на беларускім прэзідэнцкіх выбарах, становіцца зразумелым дакладны механізм «падлікаў» галасоў.

Ritvars прысутнічаў падчас абвяшчэння вынікаў з усіх участкаў у тэрытарыяльнай камісіі Цэнтральнага раёна Мінска і запісваў дадзеныя з усіх пратаколаў. Ён адзначае, што лічбы ўспрымаў на слых, таму ў табліцы могуць быць малазначныя недакладнасці.

Блогер, аналізуючы вынікі галасавання на падставе законаў электаральнай геаграфіі, прыходзіць да высновы, што выбары не проста былі сфальсіфікаваныя, лічбы ўвогуле былі высмактаныя з пальца. Галоўны вораг падлікаў падначаленых Лідзіі Ярмошынай — тэорыя імавернасці.

У Цэнтральным раёне Мінска 52 участкі, тры з якіх знаходзяцца ў бальніцах. Медыцынскія ўчасткі (як і вайсковыя) нібыта жывуць у асобным свеце, Аляксандр Лукашэнка набірае ў іх 91—96% галасоў, а лічба падтрымкі Таццяны Караткевіч апускаецца да 0,5%.

На абсалютнай большасці астатніх участках Караткевіч нібыта мае стабільныя 5% плюс/мінус 0,5%.

Але ёсць тры вартыя ўвагі выключэнні — участкі №16, №21, №24 і №35. Ці то камісія трапілася прынцыповая, ці назіральнікі былі занадта настойлівыя, але на гэтых участках зафіксавана даволі вялікая падтрымка Караткевіч — ад 15,2% да 19,4%.

Возьмем для прыкладу ўчастак №16. Ён, а таксама ўчасткі №14 і №15, знаходзіўся ў памяшканні гімназіі №29. Тут галасавалі жыхары вуліц Максіма Танка, Кальварыйскай, Заслаўскай і адзін дом з праспекта Пераможцаў. Гэта аднародная забудова, якая засялялася прыкладна ў адзін час. Прынцыповых адрозненняў у галасаванні тут быць не можа.

Аднак за Караткевіч на ўчастку №16 прагаласавала ўтрая (!) больш, чым на суседніх. Адпаведна, і колькасць галасоў «супраць усіх істотна скарацілася.

Кідаюцца ў вочы і іншыя займальныя лічбы. Напрыклад, на кожным трэцім участку раёна датэрмінова прыйшлі галасаваць раўнютка 30,0% выбарцаў. Ні больш, ні менш.

І супадае не толькі гэта. Напрыклад, участкі №33 і №34 знаходзяцца на тэрыторыі адной і той жа гімназіі. У выніку тут і яўка адна на дваіх (зразумела, 30%), і вынік кандыдатаў амаль аднолькавы. У Гайдукевіча 3,2—3,3%, у Улаховіча 2,1—2,2%, а ў Караткевіч роўна 5,1%.

Вынікі, якія запісаныя Таццяне Караткевіч на ўчастках-выключэннях, збольшага адпавядаюць тым лічбам, якія далі ўчасткі ў Рагачове, Маладзечне, Глыбокім і Баранавічах, дзе назіральнікам дазволілі сачыць за падлікам. Разам Караткевіч і супраць усіх усюды там набіралі пад 30%. Аднак няма падставаў цалкам даваць веру гэтым лічбам. Велізарныя лічбы датэрміновай яўкі і адсутнасць кантролю за скрынкай для галасавання ў начныя часы выводзяць з-пад увагі назіральнікаў прынамсі траціну галасоў. Брэсцкі інцыдэнт паказвае, што бюлетэні для датэрміновага галасавання могуць замяняцца.

Мы спрабавалі пацвердзіць або абвергнуць звесткі, сабраныя блогерам, але тэрытарыяльныя камісіі ўжо спынілі працу. Мы накіравалі пісьмовы запыт у ЦВК з просьбай даць звесткі пра вынікі галасавання па ўчастках.

Ягор Марціновіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930