Знайсці
28.08.2015 / 21:414РусŁacБел

Лукашэнка: Краіна наступстваў засухі не заўважыць

Няма падстаў хвалявацца наконт наступстваў засухі для харчовай бяспекі краіны. Упэўненасць у гэтым Аляксандр Лукашэнка выказаў сёння ў час размовы з працоўным калектывам ААТ «Белавежскі» і жыхарамі вёскі Расна.

«Няма падстаў хвалявацца», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне, ці ёсць апасенні, што краіна сутыкнецца з няхваткай прадуктаў харчавання, сыравіны для перапрацоўчай прамысловасці ў сувязі з анамальнай гарачынёй. Нягледзячы на засуху, у гэтым годзе ў Беларусі атрыманы добры ўраджай збожжа. Намалочана прыкладна на 500 млн т менш, чым у 2014-м. Пры гэтым у краіне створаны запас у памеры 2 млн т. «Таму насельніцтву хвалявацца не трэба. Мы ўжо сёння маем менавіта столькі, колькі нам трэба па дзяржзаказе збожжа, і цяпер гаспадаркі просяць узяць у іх збожжа», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Ён прызнаўся, што ў сувязі з засухай яго хвалюе сітуацыя на Палессі, паколькі «яны пацярпелі больш за ўсё» — там пяскі». У бліжэйшы час кіраўнік дзяржавы мае намер асабіста азнаёміцца са станам спраў у гэтым рэгіёне.

«Але ў мяне няма ніякіх сумненняў у тым, што краіна наступстваў гэтай за засухі не заўважыць», — падкрэсліў Лукашэнка.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера