Знайсці
28.08.2015 / 21:204РусŁacБел

Аліна Талай заваявала бронзу на ЧС-2015 па лёгкай атлетыцы і абнавіла нацыянальны рэкорд

Беларуская спартсменка Аліна Талай заняла 3-е месца ў фінальным забегу на дыстанцыі 100 м з бар'ерамі чэмпіянату свету—2015, які праходзіць у Пекіне (Кітай).

Вынік прадстаўніцы Беларусі, які прынёс ёй бронзавую ўзнагароду чэмпіянату свету, складае 12,66 сек. Аліна Талай абнавіла нацыянальны рэкорд Беларусі на гэтай дыстанцыі.

Званне чэмпіёнкі свету і залатую ўзнагароду заваявала бягуха з Ямайкі Даніэль Уільямс, пераможны час якой складае 12,57 сек. Дзве сотыя секунды пераможцы ўступіла нямецкая спартсменка Сіндзі Роледэр (12,59 сек), якая разам з Алінай Талай стала адной з сенсацый бягучага чэмпіянату свету.

БелТА, фота bfla.eu

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930