Знайсці
28.08.2015 / 17:3416РусŁacБел

Лукашэнка расказаў аб захапленнях сына Мікалая

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ «Белавежскі» і жыхарамі вёскі Расна расказаў аб захапленнях свайго малодшага сына Мікалая.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго малодшы сын вучыцца толькі ў школе. «Я ў інтэрнэце не чытаю, але мне дакладваюць, што пішуць, быццам бы ён адзін дзень схадзіў, а потым да яго прыходзяць. Нічога падобнага! Маё дзіця вучыцца толькі ў школе, у вясковай школе. Мы там жывём недалёка, у той жа вёсцы вучыцца дзіця. Там 500 з лішнім дзяцей у школе», - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што Мікалай шмат займаецца спортам. І больш таго, сур'ёзна займаецца музыкай. «Тры дні ў тыдзень па дзве гадзіны музычнай школы. Гэта перагрузка сур'ёзная», - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

«Добра, мой. Не кожны музыкай будзе займацца, у некага ёсць здольнасці, у некага няма, але ўсё роўна чымсьці трэба займацца дзіцяці. Асабліва спортам, гэта таксама нагрузка», — лічыць кіраўнік дзяржавы.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера