Знайсці
28.08.2015 / 11:0311РусŁacБел

Гэта вельмі сур'ёзна: з-за смогу ў Мінску аб'яўлены другі ўзровень небяспекі

tut.by

З-за паху гары і дыму ў Мінску абвешчаны другі ўзровень небяспекі, паведаміла начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела маніторынгу атмасфернага паветра Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Багдана Казярук. 

«Тое, што мы назіраем сёння ў Мінску, прыходзіць звонку, хоць, паводле звестак МНС, асабліва сур'ёзных лясных і тарфяных пажараў каля сталіцы не было», — адзначыла начальнік аддзела. 

«Мы толькі што адправілі ўсім буйным прамысловым і аўтатранспартным прадпрыемствам папярэджанне пра небяспеку другой ступені. Гэта азначае скарачэнне выкідаў на 45%.

Гэта вельмі сур'ёзна: другі выпадак у маёй практыцы пасля леташняга», — сказала Казярук. 

Пры гэтым яна адзначыла, што, паводле інфармацыі буйных крыніц забруджвання ў Мінску, напрыклад, Мінскага трактарнага завода, усе крыніцы выкідаў працуюць у штатным рэжыме. 

Паводле слоў Казярук, у сталіцы неспрыяльныя метэаралагічныя ўмовы.

«Самае страшнае — адсутнасць ападкаў. Дождж, які прайшоў у сераду, не ачысціў паветра. Хоць, паводле даных вымярэнняў, узровень забруджванняў расце, але перавышэнняў дапушчальных нормаў пакуль няма», — сказала яна. 

Паводле даных Гідрамета, метэаралагічныя ўмовы, якія склаліся з 20 па 26 жніўня, спрыялі павелічэнню ўтрымання ў паветры цвёрдых часціц фракцыі памерам да 10 мікрон (ЦЧ-10). Паводле даных бесперапынных вымярэнняў, у раёнах вуліц Ціміразева і Радыяльнай у Мінску максімальныя сярэднясутачныя канцэнтрацыі ЦЧ-10 перавышала нарматыў якасці ў 1,1—1,3 разу, прыземнага азону ў раёнах вуліцы Каржанеўскага і праспекта Незалежнасці — у 1—1,4 разу.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930