Знайсці
28.08.2015 / 00:3022РусŁacБел

Гутар адбіў тры пенальці запар і выцягнуў «Дынама» ў групавы этап Лігі Еўропы

Фота GEPA.

Беларусь на групавым этапе футбольных еўракубкаў, як і летась, будзе прадстаўляць адразу дзве каманды. Следам за БАТЭ еўракубкавую восень забяспечылі сабе мінскія «дынамаўцы».

У іх быў суперцяжкі матч з чэмпіёнам Аўстрыі зальцбургскім «Рэд Булам». Першая сустрэча ў Брэсце прынесла перамогу беларусам 2:0, аднак да матча ў адказ падлячыліся некаторыя лідары аўстрыйцаў.

Скажам прама, гульня «Дынама» ў асноўны час была даволі бездапаможнай. Часам магло скласціся ўражанне, што гуляюць каманды ўзроўню «Барселоны» і БАТЭ, настолькі «Рэд Бул» вазіў нашых хлопцаў.

Першы ўдар у рамку мінчукі нанеслі толькі напрыканцы другога кампенсаванага тайма. Да гэтага «Дынама» ў асноўным думала толькі пра абарону.

Першую прабоіну каманда Вука Рашавіча атрымала ўжо на 10-хвіліне. Адзначыўся вельмі жвавы японец Мінаміна. А ў другім тайме Сарыяна зрабіў лік 2:0. Гэта значыць гульня пераходзіла ў два дадатковыя таймы.

«Рэд Бул» мог забіць і болей, але ў складзе «Дынама» быў Аляксандр Гутар. Брамнік ратаваў усе 120 хвілін гульні. У кампенсаваны час, праўда, і ён не змог выратаваць каманду, але суддзя памылкова запаліў афсайд. Мабыць, гэты момант будзе перацірацца аўстрыйцамі. Цана чалавечай памылкі.

У пасляматчавых пенальці ў нас адзначыліся Бечырай, Бегуноў і Паліцевіч. Толькі Уладзімір Карыцька трапіў у штангу. А вось пенальцістаў «Рэд Була» тройчы пераіграў Аляксандр Гутар. Сапраўдны герой гульні.

«Дынама» прайграла ў асноўны час 0:2, але перамагло 3:2 па пенальці. Каманда выйшла ў групавы этап Лігі Еўропы. Заўтра, у пятніцу, адбудзецца лёсаванне. Хатнія матчы мінчукі будуць праводзіць у Барысаве.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930