Знайсці
27.08.2015 / 10:4222РусŁacБел

Беражкоў прызнаўся ў крадзяжы 1 млрд рублёў і гатовы прасіць Лукашэнку аб памілаванні

By.tribuna.com

Былы генеральны менеджар мінскага «Дынама» Уладзімір Беражкоў гатовы прасіць аб памілаванні Аляксандра Лукашэнку. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Алег Шандаровіч.

Кажучы пра Максіма Суботкіна, было адзначана, што ён стварыў афіляваную структуру ЗАТ «Маркетынг ХК «Дынама-Мінск», прычым зрабіў гэта без ведама Назіральнай рады клуба. Ён прызначыў сябе кіраўніком гэтай структуры, замовіўшы ў яе ад імя клуба кансалтынгавыя паслугі на суму 400 мільёнаў рублёў. Па сутнасці, паслугі для ХК «Дынама-Мінск» выконвалі самі яе супрацоўнікі. Суботкін прызнаў неправамоцнасць гэтых дзеянняў.

Што тычыцца Уладзіміра Беражкова, то ён, па словах следства, фіктыўна уладкавў на працу свайго знаёмага, праз зарплаты і прэміі якога вывеў з клуба больш за 1 мільярд рублёў. Грошы здымаў з карткі сам Беражкоў. Спачатку ён заявіў, што хацеў выдаткаваць гэтыя сродкі на рамонт кватэры, але затым змяніў свае паказанні.

Па словах Шандаровіча, Беражкоў супрацоўнічае са следствам. На яго рахунку ў банку арыштаваныя 1 млрд 800 млн рублёў. З гэтых сродкаў функцыянер і збіраецца вярнуць інкрымінаваную следствам суму. Адзначаецца, што 133 млн рублёў Беражкоў ўжо вярнуў. Афіцыйны гадавы даход былога генеральнага менеджара праз заробкі і прэміі складаў больш за 1 млрд рублёў.

news.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930