Знайсці
26.08.2015 / 20:3717РусŁacБел

Купляйце беларускае? А вы цэны бачылі? А фасон? ШМАТ ФОТАЎ

Школьныя распродажы цяпер у самым разгары. Бацькі кідаюцца з аднаго аддзелу ў іншы, каб падрыхтаваць сваіх вучняў да новага навучальнага года.

У ЦУМе дзеля гэтага нават паставілі намёт і наладзілі продаж на ўваходзе ў гандлёвы цэнтр.

Ну што ж, паспрабуем разабрацца, у колькі абыдзецца сёння сабраць дзіця ў школу.

Школьнае прыладдзе

Сшыткі ёсць як звычайныя, так і з выразнымі малюнкамі.

Набыць можна як за 1500, так і за 4000. 

Асартымент пеналаў вялікі: ёсць для дзяўчат і для хлапцоў, вялікія і маленькія. Але настолькі прымітыўныя малюнкі… Так, яны яскравыя, але машынкі і барбі ўжо не прывабяць сённяшніх дзяцей.

Вокладкі на кніжкі каштуюць або шмат, або на іх няма цэнніка.

Новыя дзённікі з новымі цэнамі:

 

Акварэль і фарбы каштуюць ад 10 да 30 тысяч.

Альбомы для малявання таксама маюць розныя цэны. У залежнасці ад якасці паперы, можна набыць і за 8-9 тысяч, а самыя якасныя каштуюць больш за 30 000. Пэндзлікі заўсёды былі дарагімі. Сёння ЦУМ прапануе пэндзлікі расійскай вытворчасці «Палітра» коштамі ад 36 да 301 тысячы!

Цяпер усё гэта трэба скласці ў заплечнік ці сумку. Для дзяўчат ёсць толькі два варыянты:

Сярэдні кошт на заплечнік — мільён. На сумку — 1,5 мільёны. Тут кожны абірае адпаведна бюджэту. 

З мужчынскімі усё прасцей. Адна з любімых гульняў школьнікаў — Angry Birds. Заплечнік з выявай анімаваных птушак будзе каштаваць больш за мільён.

Калі ваш вучань аматар больш строгага стылю, ёсць варыянт і для яго.

Ёсць нават і бюджэтныя варыянты. Калі добра пакапацца, то можна знайсці адносна добрыя заплечнікі ў суадносінах цана/якасць.

Спартыўнае адзенне

У прынцыпе, асаблівай розніцы паміж дзіцячым адзеннем у гендэрным плане няма. Ды і розніцы ў ЦУМе асабліва не пабачыць. Кажуць, што ўнісэкс у модзе.

Што выгадней: набыць спартыўны касцюм ці асобна штаны, майку і вятроўку? 

Вось больш-менш годны спартыўны касцюм:

Цяпер жа паспрабуем асобна ўзяць майку і штаны.

Звычайная белая майка абыдзецца вам у 91 000. Штаны — 182 900. Цалкам рэальна набыць якую-небудзь вятроўку за 300 000, і такім чынам вы зэканоміце. Але часам бацькі шкадуюць часу, не заўважаючы, што гэта можа абысціся ім танней.

Што тычыцца спартыўнага абутку, то ўсё не так кепска. Ёсць добрыя варыянты з адносна сярэднямі цэнамі.

Школьная форма

Тут проста жах. Часам здаецца, што шыюць беларускую вопратку людзі, якія зусім нічога не разумеюць у вопратцы. Канечне, у кожнага свой густ, але згадзіцеся, калі б рабілі нешта добрае, то ўсе б раілі і ўсе хвалілі. А так звычайна чуеш толькі негатыўныя водгукі. 

Вы б адзелі на сваю дачку вось гэта?

А вось гэта тлумачыць устойлівы выраз, пра тое, што дзеці ходзяць у школу як на памінкі:

З жаночым адзеннем у ЦУМе вялікія праблемы. Усё больш-менш прыгожае — дорага. А таннае проста немагчыма ўявіць на дзецях. Гэта клуб готаў некіх.

Вось такое, на першы погляд, фірмовае адзенне, каштуе у межах мільёна.

З дзіцячым дзявочым абуткам тое самае. Уважліва паглядзіце на якасць і кошт вось такога абутку:

Ёсць і ўнісэкс варыянт за 900 тысяч:

Так нават заробку і ў 500 даляраў не хопіць. У асноўным дзявочы абутак так і каштуе. Дзесьці 800 тысяч, дзесьці 1,5 мільёна.

Зноў-такі, з мужчынскім адзеннем куды лягчэй. Беларускіх касцюмаў вялікая колькасць. Можна знайсці і не дорага, і рознага колеру. Якасць — іншая справа. Вось самі паглядзіце:

Кашулі ёсць прыталеныя і звычайныя. У сярэднім дзіцячую хлапчуковую кашулю можна набыць за 150-200 тысяч.

З абуткам сітуацыя трохі мяняецца. Можна шмат пачуць, што няма патрэбнага памеру для хлапцоў. На каго робяць беларускі абутак? На маленькіх хобітаў або на гіганцкіх карлікаў? Але ёсць і добрыя варыянты, як вось гэты:

На назе, праўда, яны глядзяцца не так крута.

Хлапчуковы абутак можна набыць як за 600 тысяч, так і 350 тысяч.

Вердыкт

У прынцыпе, калі змарнаваць цэлы дзень на пошук добрага адзення свайму вучню ці вучаніцы, то можна знайсці для дзіцяці нешта годнае. Па грошах гэта абыдзецца ў больш за тры з паловай мільёна. Гэта шмат? Так. Ці можна без гэтага абысціся? Не. Што рабіць?

МН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930