Знайсці
24.08.2015 / 11:583РусŁacБел

Лідар «Троіцы» прэзентуе на фэсце «Камяніца» этнаграфічную містэрыю

5 верасня ў межах фолк-фестывалю «Камяніца» Іван Кірчук прэзентуе новы монаспектакль «Споведзь пад стрэхамі», які дазволіць дзецям і дарослым перанесціся на машыне часу ў мінулае і зазірнуць у побыт нашых продкаў.

У пастаноўцы лідар «Троіцы» скарыстае багаты інструментарый: ад традыцыйных масак да арыгінальнай батлейкі, ад рэальных музычных інструментаў (жалейкі, акарынаў, дудак, ліры, гусляў) да побытавых іх замяняльнікаў кшталту «падковафона» ды «чыгункоў». Іван Іванавіч будзе спяваць, граць і распавядаць. Спектакль створаны ім паводле этнаграфічных экспедыцый і архіўных даследаванняў.

— Гэта этнаграфічная містэрыя, – лічыць Іван Кірчук. – Я пакажу тое, што калісьці адбывалася ў дамах, якія стаяць на тэрыторыі музею народнай архітэктуры і побыту. У іх стагоддзямі жылі людзі. Без тэлебачання, газет і радыё, без электрычнасці. Гэта было цяжкае жыццё, сяляне вельмі шмат працавалі, але яны таксама мелі свае радасці і забавы, пра якія большасць з нас зараз нічога не ведае.

Працягласць монаспектакля «Споведзь пад стрэхамі» складае прыкладна 45 хвілін. Ён будзе паказаны тры разы за дзень у адным з будынкаў на тэрыторыі музея. Паралельна на фестывалі будуць працаваць дзве музычные сцэны і вялікі кірмаш нацыянальнай культуры.

Ужо вядома, што на галоўнай сцэне «Камяніцы 2015» выступяць Trad Attack! (Эстонія), Dzikie Jablka (Польшча), «Дримба Да Дзига» (Украіна), а таксама беларускія гурты «Стары Ольса», Vuraj, «Ягорава гара», «Альтанка», Znich. Фестываль дапамагае музею захоўваць найвялікшую ў Беларусі калекцыю драўлянай архітэктуры. Мерапрыемства адбудзецца пра падтрымцы ААТ «Банк БелВЭБ».

Квіткі на фестываль ужо можна набыць праз сайт і касы аператара ByCard. Кошт дарослага квітка 100 тыс. руб., школьнікі да 12 год – 50 тыс. руб. Дашкольнікі, а таксама наведвальнікі ў поўным варыянце нацыянальнага строю (ад галаўнога ўбора да абутку) праходзяць бясплатна. Час правядзення фестывалю – з 12.00 да 22.00. Інфалінія: (044) 517 08 12.

Дзмітрый Бескаравайны

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930