Знайсці
02.08.2015 / 16:0516РусŁacБел

Парашэнка: Крым будзе мець статус нацыянальнай аўтаноміі ў складзе Украіны

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў аб распрацоўцы «дарожнай карты» па наданні Крыму статусу нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі ў складзе Украіны. Пра гэта гаворыцца ў прывітанні Пятра Парашэнкі ўдзельнікам II Сусветнага кангрэса крымскіх татараў, які праходзіць у Турцыі. Тэкст апублікаваны на сайце Парашэнкі.

«Мы стварылі дзяржаўныя ўстановы, якія займаюцца рэалізацыяй дзяржаўнай палітыкі ў дачыненні да Крыма. <…> У нашых планах распрацоўка «дарожнай карты» адносна прадастаўлення Крыму — на гістарычнай радзіме крымска-татарскага народа — статусу нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі ў складзе ўкраінскага дзяржавы», — заявіў Парашэнка.

Парашэнка таксама запэўніў, што Украіна «ніколі, ні пры якіх умовах не змірыцца з парушэннем правоў сваіх грамадзян, правоў чалавека, правоў крымскататарскага народа свабодна жыць на сваёй зямлі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера