Знайсці
02.08.2015 / 14:4752РусŁacБел

Лябедзька: Цікавасці да выбараў у людзей няма

Ужо 10 дзён патэнцыйныя кандыдаты на прэзідэнта і члены іхніх камандаў размаўляюць з выбарцамі, стаяць у пікетах, абыходзяць кватэры. 

Прэтэндэнт ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька пасля сустрэчаў з выбарцамі лічыць, што пра сёлетнюю выбарчую кампанію нельга казаць толькі негатыўна альбо толькі пазітыўна:

«З аднаго боку, я канстатую: улада з выбарчай сістэмай прыйшла ў тупік. Цікавасці да выбарчай кампаніі, нават прэзідэнцкай, няма. У людзей не гараць вочы. Яны хочуць пераменаў, але не глядзяць на выбары як на інструмент пераменаў. Тут не адчуваецца непасрэднай сувязі.

Разам з тым, калі размаўляеш з людзьмі, а для мяне гэта не 10 дзён, а ўжо два месяцы вандровак па рэгіёнах, бачыш, што ёсць высокая цікавасць да нашага паслання «Мільён новых працоўных месцаў». Гэта людзей рэальна хвалюе.

Аднак яны, ставячы подпіс за нашу праграму, за мяне асабіста, адначасова кажуць: мы ня верым, што ў нас нешта зменіцца, у нас альбо ня лічаць галасы, альбо мы ідзём, галасуем-галасуем, а ў выніку атрымліваецца зусім іншае.

Думаю, уладзе трэба задумацца, што рабіць. Бо гэта першая прэзідэнцкая кампанія з такой нізкай цікавасцю. То бок ёсць цікавасць да пераменаў, але няма цікавасці да выбарчай кампаніі».

Аднак людзі чакаюць, кажа патэнцыйны кандыдат на прэзідэнта ад партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін: «Чакаюць, што з’явіцца нейкі Бэтман, нейкі цудатворца, хто вырашыць усе іх праблемы. Але без іх удзелу. Аднак такога ж не бывае. Гэткі стан людзей вельмі небяспечны для будучыні нашай краіны».

Збор подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнта працягнецца па 21 жніўня ўключна.

Паводле Радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930