Знайсці
01.08.2015 / 15:2011РусŁacБел

Марк Цукерберг і Прысцыла Чан чакаюць дзіця пасля трох выкідышаў

Заснавальнік сацыяльнай сеткі Facebook Марк Цукерберг і яго жонка Прысцыла Чан чакаюць дзіця, напісаў Цукерберг на сваёй старонцы ў сацсетцы.

Пара ўжо ведае пол дзіцяці: яны стануць бацькамі дачкі. Пры гэтым Цукерберг прызнаўся, што яны спрабуюць завесці дзіця ўжо «пару гадоў», і тройчы цяжарнасць сканчалася выкідышам.

«Вы поўныя надзеі, калі даведаецеся, што ў вас будзе дзіця. Вы пачынаеце прадстаўляць, кім ён стане і марыць аб яго будучыні. Вы будуеце планы, і ў адзін момант усе сканчаецца. Гэты вопыт звязаны з адзінотай. Большасць людзей не абмяркоўваюць выкідышы: вы турбуецеся, што вашыя праблемы прывядуць да адчужэння ці яшчэ неяк паўплываюць — быццам з вамі нешта не так ці вы справакавалі гэта сваімі дзеяннямі. Вы перажываеце гэта самі па сабе», — піша ён.

Але калі яны вырашылі распавесці аб сваіх цяжкасцях сябрам, высветлілася, што многія з гэтым сутыкаліся і амаль ва ўсіх у выніку нараджаліся здаровыя дзеці. Цяпер пара спадзяецца, што іх вопыт дапаможа набыць надзею тым, хто аказаўся ў такой жа сітуацыі, і дапаможа ім не перажываць гэта ў адзіноце.

«Добрая навіна — што наша цяжарнасць ўжо на досыць познім тэрміне, і рызыка страты дзіцяці вельмі маленькая, мы поўныя надзеі», - напісаў Ц.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930