Знайсці
01.08.2015 / 18:02123РусŁacБел

У бранскім манастыры знойдзена пліта з Пагоняй часоў Вялікага Княства Літоўскага ВІДЭА

Гістарычны артэфакт, знойдзены ў Свенскім манастыры, нагадаў пра перыяд знаходжання Бранскіх зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага.

Белая каменная пліта з выявай герба ВКЛ, выяўленая падчас рэстаўрацыйных работ у манастыры. Знаходка можа датавацца XIV-XV стагоддзем і не падобная ні на адзін з перш выяўленых помнікаў сярэднявечча. У тыя далёкія стагоддзі Бранская зямля амаль 150 гадоў ўваходзіла ў Літоўскае княства, аднак да гэтага дня падобных артэфактаў таго часу яшчэ не знаходзілі.

Навуковы свет ужо прызнаў унікальнасць гістарычнай знаходкі, паведамляе ВГТРК «Бранск». Даклад супрацоўніка Бранскага краязнаўчага музея Святланы Нікулінай «Сцянная пліта з выявай герба «Пагоня» са Свенскага Свята-Успенскага манастыра» быў прадстаўлены на міжнароднай канферэнцыі «Пытанні эпіграфікі».

Не выключана, што гісторыкаў і археолагаў чакаюць новыя адкрыцці на тэрыторыі манастыра.

«Брянские новости»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930