Знайсці
30.07.2015 / 14:2242РусŁacБел

Беларусь — гэта Еўропа? А падпісчыкі «Дождя» — малайцы

У расійскага незалежнага тэлеканала «Дождь» каля 70 тысяч падпісчыкаў, расказаў рэдактар канала Міхаіл Зыгар. Кожны з іх плаціць каля 4800 расійскіх рублёў ($80) за год.

У Беларусі часта можна пачуць фанабэрыстыя ці паблажлівыя выказванні адносна Расіі. Маўляў, мы тут еўрапейцы, а яны там…

Аднак ці знойдзецца ў Беларусі 5 тысяч чалавек, здольных плаціць 80 даляраў у год за доступ да незалежнага СМІ? Ці знойдзецца ў нас 5 тысяч чалавек, якія зарабляюць досыць і ахвяруюць штогод па 100—200—1000—10000 даляраў на грамадскія патрэбы? На незалежныя СМІ, «непажаданых» музыкаў, на штрафы несправядліва асуджаным, на добраахвотнікаў? На тых і тое, што без такіх ахвяраванняў не ўтрымаецца.

Баюся, не.

Між тым, з гэтага ўсё бярэцца. З гэтага бралася ў падаўстрыйскай Галіччыне, падрасійскай Эстоніі, паднямецкай Чэхіі, падангельскай Амерыцы і дзе-кольвек людзі дабіваліся правоў і свабод.

А падпісчыкі «Дождя» — малайцы.

Андрэй Дынько

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930