Знайсці
28.07.2015 / 11:521РусŁacБел

BISS абвяшчае конкурс на вакансію акадэмічнага дырэктара

Акадэмічны дырэктар BISS прызначаецца Сходам пайшчыкаў і падсправаздачны Радзе інстытута. Сумесна з выканаўчым дырэктарам і Радай інстытута, акадэмічны дырэктар распрацоўвае стратэгію развіцця інстытута і ажыццяўляе яе эфектыўную рэалізацыю.

Акадэмічны дырэктар выконвае наступныя асноўныя функцыі:

1. Кіраўніцтва падрыхтоўкай, планаваннем і каардынацыяй даследчых і аналітычных праграм BISS;

2. Распрацоўка акадэмічных стандартаў публікацый BISS, працэдур кантролю іх якасці;

3. Забеспячэнне праграмнай інтэграцыі розных інстытуцыйных праектаў, у прыватнасці даследаванняў, рэгулярнай аналітыкі, праекта РЭФОРУМ і інш.;

4. Упраўленне прадстаўніцтвам BISS на навуковых і экспертных пляцоўках;

5. Кіраўніцтва падрыхтоўкай кніг, артыкулаў, аналітычных запісак, публіцыстычных матэрыялаў BISS;

6. Кіраўніцтва працай стыпендыятаў, стажораў, іншых удзельнікаў даследаванняў і праграм BISS, якія непасрэдна не звязаныя з інстытутам.

Сумесна з выканаўчым (адміністрацыйным) дырэктарам BISS ажыццяўляе:

  1. Планаванне дзейнасці BISS і складанне гадавых бюджэтаў;
  2. Пошук фінансавання і распрацоўку праектных прапаноў для атрымання фінансавання;
  3. Зацвярджэнне штатнага раскладу, наём і звальненне адміністрацыйных і акадэмічных супрацоўнікаў BISS;
  4. Падтрыманне кантактаў з донарамі, стэйкхолдарамі і партнёрскімі арганізацыямі;
  5. Кіраўніцтва працай па падтрыманні сувязяў з грамадскасцю, у тым ліку па развіцці вэбсайта BISS, прадстаўленасці ў сацыяльных сетках і медыя;
  6. Кіраўніцтва падрыхтоўкай мерапрыемстваў BISS (прэзентацыі, канферэнцыі, круглыя сталы і г.д.), кантроль за іх правядзеннем.

Кваліфікацыйныя патрабаванні:

  1. Наяўнасць навуковай ступені ў галіне сацыяльных навук. Перавага будзе аддадзеная кандыдатам з заходняй ступенню PhD. Мінімальнае патрабаванне — абароненая кандыдацкая дысертацыя.
  2. Як мінімум пяцігадовы вопыт акадэмічнай працы або працы ў даследчых інстытутах і think-tanks.
  3. Свабоднае валоданне (магчымасць свабодна зносіцца, пісаць навуковыя матэрыялы, рэдагаваць, перакладаць з/на) беларускай, рускай і англійскай мовамі.
  4. Экспертыза ў «беларускай тэматыцы»: палітыка, эканоміка, грамадства.

Кандыдат павінен быць гатовы да:

  • працы ў маладым калектыве, які дынамічна развіваецца;
  • афармлення па аўтарскай дамове з літоўскай арганізацыяй BISS;
  • высокай ступені нявызначанасці і адсутнасці магчымасці ў BISS гарантаваць доўгачасовыя кантракты з забяспечанымі ўмовамі працы;
  • умоваў аплаты працы, якія залежаць ад праектнай дзейнасці інстытута.

Зацікаўленыя кандыдаты павінны даслаць:

  • поўнае акадэмічнае CV;
  • матывацыйны ліст;
  • кароткі план развіцця BISS, уключаючы магчымыя асноўныя напрамкі даследаванняў (да 3 старонак тэксту)

на адрас info@belinstitute.eu да 13 жніўня 2015 года. Заяўкі, дасланыя пасля 13 жніўня, прымацца не будуць.

Рашэнне па выбары кандыдата будзе прынята да канца верасня. Арганізацыя зкантактуецца толькі з кандыдатамі, якія прайшлі папярэдні адбор.

belinstitute.eu

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930