Знайсці
24.07.2015 / 12:06РусŁacБел

Vuraj сёння дае адзіны летні канцэрт у Мінску разам з Пятром Клюевым

Фіналіст конкурсу «Засьпявай 2.0» Пятро Клюеў выступіць сёння, 24 ліпеня, на тэрасе кафэ Chill Out на плошчы Свабоды, 4. Яго падтрымае гурт Vuraj.

Канцэрт будзе складацца зь дзьвюх частак. Спачатку — гадзінны сэтПятра Клюева, дзе ён выканае ўласныя песьні, а таксама конкурсную «Амплітуду сьмеласьці» на верш Рыгора Барадуліна. А далей — напоўнены вобразамі беларускага фальклёру выступ гурта Vuraj.

Пяшчотнымі песьнямі пад акампанімэнт фартэпіяна Пятро адкрые канцэрт. Ён пачынаў кар’еру як клясычны піяніст амаль 10 гадоў таму. Падчас вучобы ў Эўропе вырашыў заняцца эстраднай музыкай. У Аўстрыі заснаваў гурт «Кіфа». Потым выступаў сольна, а таксама з гуртом Stop Time. Першы яго альбом «For All Friends» выйшаў у 2008 годзе, другі — беларускамоўны «Што такое быць чалавекам» у 2011-м. Пятро актыўна канцэртуе — ён даў больш за тры сотні канцэртаў па ўсёй Эўропе.

Кульмінацыяй вечара стане выступ гурта Vuraj, прасякнуты экспрэсіяй ды ўласнай трактоўкай народнага матэрыялу, якая дапамагае слухачу адкрыць сусьвет пад назваю «фальклёр».

«На канцэрце мы зьявімся ў новым «палепшаным« складзе і наогул зь іншым гучаньнем. З намі разам пачынае граць вельмі таленавіты і прафэсійны баяніст Аляксандар Ясінскі, — кажа лідар гурта Сяргей Доўгушаў. — Улетку ў нас заплянавана шмат канцэртаў па розныx гарадаx Беларусі і толькі адзіны выступ у Менску, 24 ліпеня. У гэты дзень упершыню адбудзецца прэм'ера некалькіx песень з нашай новай палескай праграмы».

На сёньня галоўнае месца ў творчасьці калектыва займаюць песьні, сабраныя ў экспэдыцыях і вандроўках ды пераапрацаваныя згодна з уласным бачаньнем музыкаў. Vuraj таленавіта экспэрымэнтуе са стылем, шукае новыя вобразы і спосабы выкананэня. Пэўна, менавіта таму альбом Rajok быў прызнаны найлепшым беларускім фолк-альбомам 2014 году па вэрсіі Experty.by.

tuzin.fm

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера