Знайсці
15.06.2015 / 13:391РусŁacБел

Нашэсце вусеняў у Маладзечанскім раёне ўдалося лакалізаваць ФОТА

Тыдзень таму паведамлялася, што нашэсце вусеняў няпарнага шаўкапрада напалохала жыхароў вёскі Канюхі ў Маладзечанскім раёне.

На наступны дзень пасля паведамленняў на месца выехалі супрацоўнікі раённага аддзелу па надзвычайных сітуацыях. Ратавальнікі, з дапамогай аўтавышак і бензапілаў, спілавалі аб'едзеныя дрэвы і ачагі з коканамі. 

Дзякуючы намаганням супрацоўнікаў МНС сітуацыя не выйшла з-пад кантролю і засталася лакальнай праблемай для мясцовых жыхароў і іх гаспадарак. У пасёлку Беразінскі, што месціцца побач з Канюхамі, жыхары пагадзіліся на санапрацоўку раслін і дрэваў, каб спыніць наступства шаўкапрада.

Няпарны шаўкапрад — гэта не прышлы монстр, а звыклы для Беларусі від. Не трэба яго блытаць з тутавым шаўкапрадам, які разводзяць для вырабу шоўку. Але калі раней няпарны шаўкапрад сустракаўся найбольш на поўдні і лакальна, то цяпер міграваў і стаў імкліва размнажацца. Прычына гэтага сёлета — цёплыя, сухія зіма і вясна гэтага года. Спыніць распаўсюд яго можа дажджыстае надвор'е, якое замінае параванню матылькоў шаўкапрадаў і прыводзіць да адкладання неаплодненых яек.

ГС

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера