Знайсці
25.05.2015 / 09:40РусŁacБел

Экс-прэм'ер Ізраіля Ольмерт атрымаў 8 месяцаў турмы

Былы прэм'ер-міністр Ізраіля Эхуд Ольмерт прысуджаны да васьмі месяцаў турмы па абвінавачванні ў карупцыі.

Ольмерт абвінавачваўся ў тым, што з 1993 па 2002 год, будучы мэрам Ерусаліма, а затым міністрам гандлю і прамысловасці, атрымліваў ад амерыканскага бізнэсмэна наяўныя сродкі на будаўніцтва і на палітычную дзейнасць, пры гэтым частку грошай траціў у асабістых мэтах.

У сакавіку акруговы суд Ерусаліма прызнаў яго вінаватым у незаконным атрыманні грашовых сродкаў, абвяшчэнне пакарання адбылося ў панядзелак, 25 мая.

Адвакаты Ольмерта заявілі, што абскардзяць рашэнне суда.

Эхуд Ольмерт быў вымушаны падаць у адстаўку ў пачатку 2009 года на фоне гучных карупцыйных скандалаў. Судовыя разбіральніцтвы па некалькіх карупцыйных справах, у цэнтры якіх апынуўся экс-прэм'ер, працягваюцца па гэты дзень.

Бі-Бі-Сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера