Знайсці
25.05.2015 / 09:371РусŁacБел

Адкрыццё авіярэйса Ташкент — Мінск — Ташкент адкладаецца

Нацыянальная авіякампанія Узбекістана Uzbekistan Airways («Узбекістон Хаво Іулары») аб'явіла пра перанос тэрмінаў пачатку выканання рэйсаў Ташкент — Мінск — Ташкент, адкрыць якія збіралася ў маі, паведамляе msq.by.

Згодна з інфармацыяй авіякампаніі, першы рэгулярны рэйс у беларускую сталіцу адбудзецца 2 ліпеня 2015 года замест 5 мая, як гэта планавалася.

Узбекскі перавозчык мае намер лятаць у Мінск два разы на тыдзень, а рэйсы будуць выконваць самалёты Airbus A320.

Вылет рэйса HY709 з Ташкента плануецца ў 8.00 з пасадкай у нацыянальным аэрапорце Мінск у 11.15, зваротны рэйс (HY710) Мінск — Ташкент будзе адпраўляцца з беларускай сталіцы ў 12.45 з прылётам у Ташкент у 19.30.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031