Знайсці
24.05.2015 / 21:4518РусŁacБел

Два беларусы затрыманыя ў Лісічанску, ехалі ваяваць на баку баевікоў

На Данбасе затрыманыя два жыхары Брэсцкай вобласці, якія збіраліся ваяваць на баку сепаратыстаў, паведаміў 24 мая кіраўнік Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Генадзь Маскаль на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«На блокпасту пры выездзе з Лісічанска затрымалі двух грамадзян Беларусі — 37-гадовага і 34-гадовага мужчын з Брэсцкай вобласці, — напісаў чыноўнік. — Спрабавалі прабрацца на акупаваную тэрыторыю і ваяваць на баку тэрарыстаў. Адзін — былы дэсантнік, другі не служыў, але лічыцца ў рэзерве на воінскім уліку».

Паводле слоў Маскаля, беларусы нелегальна перайшлі мяжу Украіны ў Валынскай вобласці, а потым цераз Шацк, Ковель, Кіеў і Харкаў дабраліся да Луганскай вобласці.

«Спачатку тлумачылі, што хочуць трапіць у акупаваны Перавальск нібыта да сваякоў, але потым прызналіся, што насамрэч ехалі ваяваць на баку «лнр», канкрэтна — да Мазгавога ў Алчэўск. Знайшлі аўтарытэта! Яго нават «свае» не ўспрымалі, таму і забілі», — зазначыў кіраўнік адміністрацыі.

Затрыманыя «дэталёва напісалі пра ўсё ад рукі і расказалі на відэазапіс». Яны хацелі ваяваць «не з ідэалагічных меркаванняў за нейкі там «рускі свет», а каб зарабіць грошай», пры гэтым «не забыліся ўзяць з сабой ваенныя білеты».

«Гэтае затрыманне фактычна выратавала «зарабітчан» ад вялікага глупства, а можа, і ад смерці. Такіх, хто ваюе на тым баку за грошы — забіваюць нашых хлопцаў, знішчаюць інфраструктуру і жыллё, — вельмі многа. Гэтыя два не паспелі зрабіць нічога такога, таму проста вышлем іх на радзіму. Няхай з імі разбіраюцца свае сілавікі. А за тое, што ехалі забіваць украінцаў, — Бог ім суддзя», — заключыў Маскаль.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930