Знайсці
24.05.2015 / 10:4114РусŁacБел

Калякін: Лукашэнка не мае рэальных шанцаў набраць 50% галасоў у першым туры

Старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін лічыць, што на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года «вельмі высокая верагоднасць» фальсіфікацыі вынікаў волевыяўлення грамадзян. Аб гэтым ён заявіў 23 мая ў Мінску, выступаючы на XVIII справаздачна-выбарным з'ездзе партыі.

«Аляксандр Лукашэнка, хоць і з'яўляецца безумоўным фаварытам прэзідэнцкай гонкі, не мае рэальных шансаў па выніках першага тура набраць неабходныя для перамогі больш чым 50% галасоў выбаршчыкаў», — лічыць Калякін.

Палітык адзначыў, што настроі і паводзіны выбаршчыкаў у перыяд выбарчай кампаніі будуць фарміравацца «пад уплывам шэрагу рознанакіраваных фактараў».

Па-першае, гэта сур'ёзнае незадавальненне і расчараванне ўладай у насельніцтва, выкліканае пагаршэннем матэрыяльнага і сацыяльнага становішча, а таксама адсутнасцю ва ўлады зразумелай праграмы пераадолення крызісу. Паводле слоў Калякіна, гэты фактар аб'ектыўна пабуджае людзей да пошуку пазітыўнай альтэрнатывы развіцця і стварае перадумовы для росту палітычнай актыўнасці насельніцтва.

Па-другое, моцны ўплыў на беларусаў працягваюць аказваць падзеі ў суседняй Украіне. «У галовы людзей ўбіваецца думка, што апаненты ўлады, прапаноўваючы перамены, прывядуць краіну да хаосу і грамадзянскай вайны, таму трэба аб'яднацца вакол дзейнай улады, якая забяспечыць мір і стабільнасць. Гэта, безумоўна, хлусня, але яна ўздзейнічае на людзей», — сказаў Калякін.

Па-трэцяе, мяркуе палітык, улады могуць імкнуцца падаўляць волю і палітычную актыўнасць людзей, незаконна выкарыстоўваючы меры сілавога ціску на палітычных апанентаў.

На думку Калякіна, гэтыя фактары неабходна ўлічваць, прымаючы рашэнне аб фармаце ўдзелу партыі ў сёлетняй выбарчай кампаніі.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930