Знайсці
24.05.2015 / 09:599РусŁacБел

«Міс Гродна – 2015» стала пяцікурсніца ФОТА

Фінал рэгіянальнага конкурсу адбыўся ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. У маляўнічым шоу прынялі ўдзел 16 прэтэндэнтак на карону, яны прайшлі конкурсныя адборы, якія доўжыліся з пачатку года. Па словах прадзюсара шоу Ігара Ляговіча, на працягу двух месяцаў фіналісткі актыўна рыхтаваліся да будучай падзеі, навучаліся навыкам дэфіле, асновам сцэнічнай мовы і акцёрскага майстэрства, харэаграфіі, удзельнічалі ў прымерках, здымках і фотасесіях.

Уладальніцай кароны каралевы прыгажосці «Міс Гродна – 2015» стала Вольга Пазняковіч. Тытул першай віцэ-міс журы прысудзіла Наталлі Ракач, другой віцэ-міс – Паліне Кузьміной. Акрамя таго, традыцыйна была абраная міс глядацкіх сімпатый, а таксама ўладальніцы тытулаў, заснаваных спонсарамі і ўдзельнікамі мерапрыемства.

Дзяўчаты атрымалі прызы ад спонсараў конкурсу, якімі штогод становяцца дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы Гродна, замежныя партнёры. Напрыклад, адна з фіналістак запрошаная стаць вядучай серыі тэлеперадач на абласным тэлебачанні, іншых заахвоцілі сертыфікатамі на прафесійныя фотасесіі і ўручылі каштоўныя прызы.

Пасля ўзнагароджання ў драматычным тэатры адбыўся баль у гонар прыгажунь, паведамляе БЕЛТА.

Вольга Пазняковіч - студэнтка пятага курса ГрДУ імя Янкі Купалы. Яе спецыяльнасць - турызм і гасціннасць, дадае «Вечерний Гродно».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930