Знайсці
22.05.2015 / 21:1750РусŁacБел

Новы шэдэўр расійскай прапаганды: «Карнікі павесілі апалчэнца разам з цяжарнай жонкай» ВІДЭА

Відаць, пасля правалу «укрыжаваных» хлопчыкаў, якіх ніхто не бачыў, расійская прапаганда выпрацавала новую схему доказу «зверстваў» хунты.

Так, учоры НТВ са спасылкай на «генпракуратуру ЛНР» паведаміла, што ў непрызнанай рэспубліцы выяўлена група, адказная за «забойства» апалчэнца і яго цяжарнай жонкі.

Само відэа выкладзена з ютуб-акаунта прапагандысцкага інфарм-агенцтва «news-front» і на ім бачна, як некалькі чалавек у камуфляжы з жоўтым скотчам на рукавах «вешаюць» двух чалавек пасярод хвойнага лесу. 

Пры гэтым на запісу адсутнічае гук, а сама пастаноўка знятая так няўдала, што на 32 і 36 секундзе з-за спіны «цяжарнай жонкі» выглядвае вяроўка, якой яна абвязаная ў раёне поясу, а «кат» увесь час разварочвае целы так, каб гэтая вяроўка не трапіла ў кадр (абвязванне вяроўкай у раёне поясу і фіктыўная вяроўка на шыі — вядомы кіношны фокус для здымкі сцэнаў з павешаннем). 

Таксама варта адзначыць, што на прэс-канферэнцыі, прысвечанай «казні», «намеснік галоўнага пракурора ЛНР» не даў рады адказаць на пытанне пра марку тэлефона, які здымае з такой якасцю і нібыта быў «пры забітым карніку». 

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера