Знайсці
22.05.2015 / 18:1614РусŁacБел

Макей: Лукашэнка не прыехаў у Рыгу, бо ў яго шмат спраў у Беларусі

Аляксандр Лукашэнка не прыехаў на саміт Усходняга партнёрства ў Рызе, таму што ў яго шмат спраў у Беларусі, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, адказваючы на пытанні журналістаў па выніках саміту 22 мая.

«Вельмі шмат спраў у Беларусі ў яго, — сказаў Макей. — Вось сёння, напрыклад, з'езд прафсаюзаў вельмі важны. Гэта развіццё грамадзянскай супольнасці, дарэчы. Прэзідэнт там выступаў з прамовай. Таму ён упаўнаважыў мяне ў якасці кіраўніка беларускай дэлегацыі ўдзельнічаць у гэтым саміце».

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка занесены ў спіс асобаў, якіх ЕС лічыць вінаватымі ў парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, яму забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС.

На пытанне, ці абмяркоўвалася сёння на саміце пытанне зняцця візавых санкцый з беларускіх чыноўнікаў, Макей адказаў: «Мы абмяркоўваем усе пытанні з нашымі еўрапейскімі калегамі. Больш за тое, я скажу, што сёння нават міністры некаторых краін, якія заўсёды вельмі стрымана ставяцца да Беларусі, праявілі ініцыятыву адносна сустрэчы са мной. І ў нас адбылася з імі вельмі плённая канструктыўная размова».

Пры гэтым Макей заўважыў, што пакуль не можа назваць імёны гэтых міністраў.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930