Знайсці
21.05.2015 / 18:271РусŁacБел

Мінская вобласць у 2015 годзе мае намер прадаць 15 тысяч пустуючых участкаў

Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра па выніках нарады ў кіраўніка Беларусі па ўдасканаленні заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель.

Паводле слоў Сямёна Шапіры, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што многія грамадзяне, індывідуальныя забудоўшчыкі, дачныя кааператывы просяць новыя ўчасткі зямель, да якіх потым неабходна падводзіць інфраструктуру і камунікацыі. У той жа час у вёсках шмат пустуючых участкаў.

«У Мінскай вобласці прынята рашэнне на працягу года даваць інфармацыю аб пустуючых участках, якія выносяцца на продаж. І ў гэтым годзе мы маем намер прадаць 15 тыс. такіх участкаў. Гэта рашэнне прызнана аптымальным, паколькі дасць магчымасць навесці парадак у вёсках, а не будаваць новыя вёскі ў чыстым полі», — сказаў губернатар.

На нарадзе разглядаўся інструментарый эканамічнага прымушэння да павышэння эфектыўнасці выкарыстання зямель. У прыватнасці, прапануецца ўнесці адпаведныя змяненні ў падатковае заканадаўства. Абмяркоўваліся таксама пытанні, якія датычацца пахавання прамысловых тэрыторый, жывёлагадоўчых ферм, старога жылля.

«На зямлі ў Беларусі парадак у цэлым наведзены. Наша зямля дагледжаная, утульная. Але разам з тым ёсць шэраг пытанняў, на якія трэба звярнуць увагу», — рэзюмаваў Сямён Шапіра.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930